Гульня-конкурс "Буслік"
22.02.2024Гульня-конкурс «Буслік» праводзіцца з 2004 года з мэтай развіцця і падтрымкі цікавасці школьнікаў да вывучэння беларускай мовы, літаратуры і мовазнаўства.
📌📋Удзельнікам конкурсу прапануецца заданне з 24 пытанняў для 2-4 класаў і з 30 пытанняў для 5-11 класаў. Кожнае пытанне ўтрымлівае 5 варыянтаў адказу, сярод якіх толькі адзін правільны. Аб’ём і змест задання не прадугледжваюць яго поўнага выканання ўдзельнікамі. У заданне ўключаны пытанні, веды пра якія не прадугледжаны школьнай праграмай.
🌐🕊У гэтым навучальным годзе выявілі жаданне паказаць свае веды па роднай мове і літаратуры 14 вучняў 2-8 класаў.