Ганарымся тым, што МЫ — БЕЛАРУСЫ!

27.03.2023

Патриотический час "Ганарымся тым, што МЫ - БЕЛАРУСЫ"
Гонар за родную зямлю. Ён нараджаецца яшчэ ў маленстве і, як першы вясновы парастак, набірае сілу, крэпне на працягу ўсяго жыцця. Гонар за родную зямлю не можа пачацца па волі кагосьці іншага або стварацца спецыяльнымі законамі. Ён бярэ свой выток з сэрца, душы чалавека разам з любоўю да роднага дома, квяцістага лугу, блакітнага льнянога палетка і пошуму дуброў. 
Гэты гонар заключаецца ў любові да песень, музыкі, паданняў і абрадаў свайго народа. А любіць — гэта значыць ведаць, адчуваць у штодзённым жыцці, спазнаваць самому і перадаваць свае веды і вопыт іншым. Каб не забыць, што ты часцінка свайго народа, яго зямлі, якая завецца Бацькаўшчынай. I не проста завецца. Яна ў кожнай кропельцы маёй крыві, у кожнай клетачцы майго цела, у кожнай думцы. 
Я ганаруся сваёй Бацькаўшчынай, бо змалку прыпаў душою да яе невычэрпнага вытоку.