3 ліпеня - Дзень Незалежнасці

02.07.2022

2021_07_03Дата 3 ліпеня ўвайшла ў гісторыю Беларусі яркай старонкай гераічнай доблесці беларускага народа. У гэты дзень у 1944 годзе Мінск быў вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Дзень Незалежнасці Беларусі сёння – гэта, перш за ўсё, дзень памяці ўсіх тых, хто на палях бітваў і ў тыле цаной жыцця змагаўся за свабоду і незалежнасць нашай Радзімы. Тых, хто ў пасляваенны час ўздымаў нашу дзяржаву з руін, будаваў заводы і фабрыкі, дамы, дзіцячыя сады і школы.

У гонар іх памяці 3 лiпеня па ўсёй краіне праводзяцца масавыя ўрачыстасці і гулянні.

Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дзень Рэспублікі) – гэта ўвасабленне повязі пакаленняў і іх плённай працы, сімвал міру, росквіту і дабрабыту на нашай зямлі.

Са святам, паважаныя суайчыннікі!

З ДНЁМ НЕЗАЛЕЖНАСЦІ, ЛЮБІМАЯ і РОДНАЯ БЕЛАРУСЬ
 
Беларусь святкуе Незалежнасць,
Свят няма на свеце даражэй.
Любім мы краіну як належыць,
І свабоду нашу беражэм.
 Ураджаі ў полі выспяваюць,
Будзе з хлебам беларускі стол.
Працу тут шануюць і вітаюць,
Ведаюць аб гэтым навакол.