Краеведческий поход Гричино-Мариполь "Маўклівыя сведкі мінуўшчыны"
08.11.2021Вялікая Радзіма складаецца з мноства маленькіх куткоў і куточкаў, якія для кагосьці з’яўляюцца самымі лепшымі ў свеце, самымі дарагімі, адзінымі. Немагчыма ведаць сваю Радзіму, калі не ведаеш свой родны кут, сваё акружэнне. Якое месца мы займаем у свеце, дзе знаходзіцца наш кавалачак зямлі? Знаёмства з Беларуссю мы пачынаем з вывучэння роднага краю.
За час нашага падарожжа, мы пераканаліся, што ўсе звесткі пра Грычына маюць надзвычай цікавае гістарычнае мінулае, якое мы проста абавязаны ведаць. Можна многа гаварыць ці спрачацца пра нашу вёску, але ў адным мы будзем згодны – мы любім і ганарымся нашай вёскай. Мы заўсёды жадаем бачыць яе квітнеючай і прыгожай.