Региональная сеть Сайт РОО Wiki Виртуальный музей

Наша школа

Государственное учреждение образования

Гричинский учебно-педагогический комплекс

ясли-сад-базовая школа

 

Главный адрес электронной почты! ;)
Оглавление
Внешние ссылки
Детский правовой сайт
МО РБ
УО Миноблисполкома
ГИАЦ МО РБ
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
УО Миноблисполкома
Дзержинская районная библиотека
Телефон доверия
Образовательный портал

 

Powered by...
Linux
Apache
FPC
Музейные странички

 

Дзяржаўная ўстанова адукацыі

"Грычынскі яслі - сад-базавая школа"

Тэл. 2-21-32

Дырэктар школы:
Казлова Марыя Міхайлаўна

Музейны куток этнаграфіі і быту в.Грычына
Дата заснавання музея: 9.05.2005 г

  

 

Профіль музея – краязнаўчы.

                                     Задачы:

1. Узбагачаць уяўленні дзяцей аб сваёй Радзіме - Рэспубліцы Беларусь
2. Фарміраваць інтарэс да мінулага і сучаснага ў жыцці сваёй

    Радзімы, пачуццё павагі да яе народа, гонар за яе герояў

3. Развіваць нацыянальную самасвядомасць
4. Выхоўваць пачуццё гонару за прыналежнасць да беларускага народа
5. Падтрымлівасць цікавасць да гісторыі краіны

Стваральнік музея –
Шыдлоўская Святлана Антонаўна

 

Права адкрыць куток было прадстаўлена ветэрану Вялікай Айчыннай вайны 

Скорасаву Сяргею Фёдаравічу

 

 

Кіраўнік музея

Драбышэўская Надзея Андрэеўна –

бібліятэкар, адукацыя сярэдняя спецыяльная, стаж работы 29 гадоў, першая катэгорыя

  

 

 

  Агульная плошча музейнага памяшкання – 9м2.

 Колькасць экспанатаў –190, acноўнага фонду– 131

 Колькасць наведвальнікаў – 215

 

 

Характарыстыка  музейнага кутка этнаграфіі і быту в. Грычына,

які знаходзіцца ў Грычынскім яслях - садзе - базавай школе
Музейны куток этнаграфіі і быту в. Грычына заснаваны на базе Грычынскага дзіцячага сада - сярэдняй школы і мае краязнаўчы профіль. Метадычную дапамогу аказвае " Дзяржынскі гісторыка — краязнаўчы музей".
Музейны куток размешчаны на першым паверсе будынка школы ў бібліятэцы (плошча 9 м.кв.). Маецца насценная экспазіцыя і прысценныя вітрыны.
                     

                             Куток складаецца з 3 асноўных раздзелаў:
І - Вялікая Айчынная вайна;
ІІ - гісторыя вёскі і школы; знакамітыя землякі;
ІІІ – сялянскі побыт. 
Тут працуюць 3 групы дзяцей: пашукоўцы, апрацоўшчыкі, экскурсаводы.

               I раздел складаецца з 3 частак
На першай насценнай экспазіцыі размешчаны план нападу Германіі на СССР, акупацыйны рэжым, аперацыя "Баграціён" і партызанскі рух на тэрыторыі Беларусі.

     На другой экспазіцыі ўтрымліваюцца

     фотаздымкі ветэранаў:

     Цвяткова М. М., Скорасава С.Ф.,

     Скуратовіча М.К.,  Ярмоленка А.Д.,

     Сенкевіча К.Р., Лічко А.А.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

На прысценнай вітрыне знаходзяцца экспанаты часоў вайны, дакументы, узнагароды ветэрана Скуратовіча М.К.

 

 

У 2 раздзеле змешчана легенда аб паходжанні назвы вёскі Грычына, фотаздымкі перадавікоў калгаса (Леановіч Г., Піскунова 3., Пацук В.,                Сцец А.), калгасныя будні і інш.

На прысценнай вітрыне знаходзяцца фотаздымкі знакамітых людзей, якія наведвалі нашу школу (Г.Бураўкін, Л.В.Несцяровіч, Дранько - Майсюк) і падарункі, якія яны пакінулі (кнігі з аўтографамі), таксама сувеніры замежных гасцей.

  

Звесткі пра вёску былі атрыманы з кнігі нашага знакамітага земляка Мікалая Улашчыка "Была такая вёска". Яму прысвечаны 2 наступныя стэнды раздзела, на якіх змешчаны звесткі пра сям'ю Улашчыка, яго жыццё, дзейнасць, а таксама матэрыялы пра ўстанаўленне помніка ў г. Старыя Дарогі.

 

У 3 раздзеле змешчаны прадметы быту і прылады працы ХІХ-ХХстст.
Багатая калекцыя драўляных вырабаў (ступы, качалкі, прасніца, махавік, калаўрот, карыта, матавіла і інш.), ручнікоў, вышываных карцін. Акрамя вышыўкі ёсць тканыя вырабы (посцілкі, ходнік), вязаныя кручком (сурвэткі, прошвы), пляценне з саломкі (павукі, кветкі, галаўныя ўборы) і лазы (лапці).

 

У музеі існуе калекцыя глінянага посуду, цацак, сурвэтак.

 

Народнае мастацтва ўражвае і захапляе школьнікаў. Многія з іх сур'ёзна пачынаюць цікавіцца народнымі промысламі, разам з бабулямі і матулямі ствараюць разнастайныя вырабы і дэманструюць іх.

У музейным кутку праводзіцца вялікая работа па ідэйна — патрыятычнаму выхаванню моладзі: арганізуюцца тэматычныя экскурсіі для школьнікаў і выхаванцаў дзіцячага садка.

 

Ветэраны - частыя госці музея

У музейным кутку праводзяцца тэматычныя ўрокі літаратуры, гісторыі, выяўленчага мастацтва.
Вучні прынялі ўдзел у конкурсе "Платок ветэрану", 
у навукова-практычнай канферэнцыі па пошукавай дзейнасці. 
Музей наведала 631 чалавек.

 

 

 

 

 

 

 

 

   

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

100 год з дня нараджэння М.М.Улашчыка

3 нагоды 100-годдзя з дня нараджэння славутага земляка Мікалая Мікалаевіча Улашчыка пошукавая група сабрала вялікі матэрыял пра жыццё, дзейнасць гісторыка, этнографа і краязнаўцу. Вучні наведалі мясцовага жыхара, Скуратовіча М.К., і атрымалі рознага кшталту гістарычныя звесткі пра славутага земляка. Скуратовіч М.К. падараваў кнігу "Была такая вёска" М. Улашчыка, а таксама паказаў могілкі дзеда М.Улашчыка - Феліцыяна, цёткі Улашчыка - Соф'і Іваноўскай.

У музейным кутку была аформлена экспазіцыя, прысвечаная Мікалаю Мікалаевічу Улашчыку і выстава літаратуры па дадзенай тэматыцы. На канферэнцыі прысутнічалі прадстаўнікі інтэлігенцыі (гісторык, аўтар кнігі “Дзержинщина: прошлое и настоящее” А.У.Валахановіч, дэкан гістарычнага факультэта БДУ – С.М.Ходзін, пляменніца Улашчыка – Л.І.Іваноўская, супрацоўніца Улашчыка, прадстаўнікі Дзяржынскага райвыканкама), якія падаравалі школе відэакасету з запісам выступлення М.Улашчыка, папку з архіўнымі матэрыяламі пра яго жыццё і дзейнасць. 

 

Самародак з Віцкаўшчыны    

 

Музейны куток цесна ўзаемадзейнічые з гурткамі: 
краязнаўчым “Бацькаўшчына”, кіраўнік Красоўская А.А.;
дэкаратыўна-прыкладнымі “Чараўніца”, кіраўнік Вялічка Ір.І.,
“Мастацкая апрацоўка саломкі”, кіраўнік Зялёнка Н.П.

 

 

“Чараўніца”, кіраўнік Вялічка Ір.І.
Наведвае гурток 12 вучняў 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

“Мастацкая апрацоўка саломкі”
    Наведвае гурток 10 вучняў      
                          Кіраўнік Зялёнка Н.П.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Праводзіцца вялікая работа па ідэйна-маральнаму і грамадска-патрыятычнаму выхаванню вучняў: арганізуюцца тэматычныя экскурсіі для школьнікаў і выхаванцаў дзіцячага садка.

Краязнаўчыя маршруты:

Грычына – Фаніпаль – Мінск – Фаніпаль – Грычына

Беларускі Дзяржаўны музей архітэктуры і побыту

Курган Славы – Хатынь

Брэсцкая крэпасць-герой

Літаратурна – мемарыяльны запаведнік “Вязынка”

Па знакамітых мясцінах Дзяржыншчыны
Дзяржынскі гісторыка-краязнаўчы музей

Вёска В.Навасёлкі. Магіла Каруся Каганца

Помнік археалогіі. Гара Дзяржынская

 

 

Праект "Мой куточак"


.: Поиск :.
Наши новости

«Телефон доверия»

...


День матери

Мама, мамочка… Сколько тепла таит это маленькое слово, которое называет самого дорогого, близкого, единственного челове...


Віншуем!

...


С Днём матери

...


Молодёжь за безопасность

С 25 сентября по 14 октября на Минщине проходила республиканская акция «Молодежь за безопасность!». Она приурочен...


всемирный день защиты животных

4 октября во всем мире отмечается Всемирный день защиты животных . Всемирный день защиты живо...


день педагога социального

2 октября — Международный день педагога социального. В мае 2009 года в Копенгагене пр...


Экскурсія ў музей

30 верасня вучні 6 - 9 класаў наведалі музей прыроды і экалогіі Рэспублікі Беларусь (філіял Нацыянальнага гістарычнага музея...


Віншуем!

...


Спартыўны калейдаскоп

Ці ведаеце вы, якія віды спорту ўваходзяць у Алімпійскія гульні? Вучні Грычынскага ясляў – сада - базавай школы ...


: Погода :.
Яндекс.Погода

Всё нужное - просто, всё сложное - не нужно